БЛОГ

Амерыка Антона Трафімовіча
Амерыка Антона Трафімовіча

In God we trust

Рэлігія ў ЗША – не сакральнае, але штодзённае... Нядзельная раніца, школа горада Дэрбі, штат Канзас. На паркоўцы цяжка знайсці вольная месца. Перад уваходам у школу раздаюць рэкламныя флаеры, унутры – бясплатная кава і печыва. Для дзяцей працуюць два батуты. Праз пару хвілін у актавай залі пачнуць выступаць рок-музыкі. Прыкладна так выглядае нядзельная імша ўва многіх пратэстанцкіх цэрквах на Сярэднім Захадзе.

Дзесяць цэркваў на адзін бар

Па першасці я быў у разгубленнасці кожны раз, калі мае аднагрупнікі пыталі, якую рэлігію я спавядаю. Пасля кароткага курса гісторыі рэлігіі ў Беларусі, які я звычайна ім прапаноўваў, яны не сціхалі, але пачыналі распытваць пра адрозненне паміж праваслаўем і каталіцызмам. Але не столькі знешнія, пра што так лёгка распавесці. Маіх аднагодкаў, цікавяць каноны.

Тое што ў нас адносяць да сакральнага, у ЗША – штодзённая. Ніхто не саромеецца разважаць пра свае адросіны з Богам услых. Рэлігійнасці амерыканцаў дзівяцца нават гішпанцы ды мексіканцы, якіх па стэрэатыпу адносяць да самых адданых вернікаў.

“У нас у Гішпаніі дзесяць бараў на адну царкву. А ў Канзасе – дзесяць цэркваў на адзін бар”, - распавядае выкладчык Мануэль, які нядаўна прыехаў працаваць у тутэйшы ўніверсітэт.

Трэба ўлічваць таксама, што Канзас, дзе я вучуся, – гэта яшчэ не “Біблейскі пас”. “Біблейскі пас” - гэта з дзесятак паўднёвых штатаў на ўсход ад Тэхаса і Аклахомы. Там хіба што цэлая сотня цэркваў на адзін бар. Напрыклад, у горадзе Талса, штат Аклахома, пры насельніцтве у 390 тысяч чалавек зарэгістравана больш за тры тысячы рэлігійных аб'яднанняў. Прязджаючы па Талсе можна пабачыць нават былыя аўтазапраўкі перабудаваныя ў цэрквы.

Пастар як мэнэджэр

Калі я быў у горадзе Джопліне, штат Місуры, мяне запрасілі ў так званую хатнюю цакрву. Яе заснаваў “пастар” Джон. Я бяру слова “пастар” у двукоссе, таму што пастарам у ЗША можа назваць сябе хто заўгодна. Праца пастара хутчэй нагадвае пасаду мэнэджэра. Так, пастар мусіць мець памяшканне, таго, хто б тлумачыў Евангелле, і, ці не самае галоўнае, музыкаў.

Часцей за ўсё граюць папулярную панк- ці рок-музыку. І калі не ведаць ангельскай мовы, дык і не вызначыш адразу, ці гэта чарговая малітва, ці песня з новага альбому панкаў з Blink-182.

У хатнюю царкву прыходзіць чалавек  дваццаць. Большасць – сябры пастара. Пасля некалькіх уступных панк-малітваў і кароткага звароту ды парафіянаў, пачынаецца ўрок Бібліі. Дзяўчына Марыса чытае ўрыкі з Евангелля і тлумачыць напісаныя дзве тысячы год таму  словы апостала Пятра, пераносячы іх на сучасную глебу.

Пасля ўрока Бібліі – камунія. У пратэстантаў, у адрозненне ад каталікоў і праваслаўных, перад камуніяй не трэба спавядацца, таму ўсе госці-прыхаджане атрымліваюць сваю скарынку хлеба і кубак вінаграднага соку – цела і кроў.

Рынак рэлігіі

Цэрквы ў ЗША канкуруюць па такім самым прынцыпе, як і прадпрымальнікі. Можна, думаю, нават казаць пра “рынак рэлігіі”. Ва ўсякім разе да такой высновы можна прыйсці, назіраючы за маркетынгавымі тэхналогіямі цэркваў.

“Першая метадысцкая царква горада”, “першая баптысцкая” заклікаюць шыльды наведаць цэрквы канзаскага Манхэтана. “Першая”, гэта значыць, што царкву заснавалі белыя амерыканцы ў часы, калі грамадзяне англасаксонскага і афрыканскага паходжання маліліся ў розных цэрквах. Але і дагэтуль на Сярдэднім Захадзе “першыя” застаюццца “белымі” цэрквамі і лічацца больш заможнымі чым “не першыя”.

Таксама пра маркетынг нагадваюць шыльды “Back to school”, якія цэрквы выстаўляюць у жніўні – пачатку навучальнага года. Такі самы слоган выкарыстоўваюць крамы, што гандлююць электронікай, вопраткай, канцтаварамі – усім, што можа спатрэбіцца студэнту. Таму што рэлігія таксама спатрэбіцца студэнту. Без рэлігіі, увогуле, нікуды. Прынамсі пакуль вы на Сярэднім Захадзе.


Прочтено: 2369


Отправить комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.
CAPTCHA
Защита от спама
Заполните, пожалуйста, поле